25 лiстапада 2026, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы Lasar’s Group за адну аперацыю паразілі і знішчылі 22 адзінкі расійскай тэхнікі

Байцы Lasar’s Group за адну аперацыю паразілі і знішчылі 22 адзінкі расійскай тэхнікі
Ілюстрацыйнае фота

У тым ліку 14 танкаў.

Байцы падраздзялення Lasar’s Group Нацыянальнай гвардыі Украіны падчас адной спецаперацыі знішчылі і пашкодзілі 22 адзінкі расійскай ваеннай тэхнікі ў Запароскай вобласці, у тым ліку 14 танкаў.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, дзякуючы працы аналітыкаў і аэразнаведкі ўкраінскія вайскоўцы выявілі раён канцэнтрацыі варожай тэхнікі, пасля чаго нанеслі па ёй серыю удараў беспілотнікамі.

У выніку спецаперацыі дронары знішчылі два танкі і адну адзінку ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.

Акрамя таго, былі паражаныя яшчэ 14 танкаў, 2 камандна-штабныя машыны, 2 адзінкі інжынернай тэхнікі і 3 адзінкі ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.

Уся спецаперацыя была праведзеная сіламі Lasar’s Group, а агульныя страты, нанесеныя расійскім акупантам, паводле ацэнкі падраздзялення, дасягнулі дзясяткаў мільёнаў долараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲