На Шры-Ланцы ўратавалі беларуску
- 25.11.2026, 12:43
Дапамога прыйшла ад паліцэйскіх-выратавальнікаў.
35-гадовая грамадзянка Беларусі апынулася ў небяспецы падчас купання ля пляжа Хікадува на Шры-Ланцы. Як паведаміла мясцовая паліцыя, жанчыну падхапіла моцнае цячэнне і стала зносіць у адкрытае мора раніцай 24 лістапада.
Дапамога прыйшла ад паліцэйскіх-выратавальнікаў
Турыстку дасталі з вады трое супрацоўнікаў паліцэйскай выратавальнай службы, якія дзяжурылі на ўзбярэжжы. Ёй аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго перадалі тым, з кім яна адпачывала.
Хікадува — папулярны курорт на паўднёва-заходнім узбярэжжы Шры-Ланкі, вядомы пляжамі, каралавымі рыфамі і сёрфінгам.