«Гэта несур'ёзна»: Зяленскі адказаў на бязглуздую ідэю Лукашэнкі
1- 25.11.2026, 8:16
- 2,470
Такія неканструктыўныя «ініцыятывы» толькі засмечваюць інфапрастору.
Прапанова дыктатара Аляксандра Лукашэнкі адносна сумеснай паездкі на мірныя перамовы ў Маскву — несур'ёзная і неканструктыўная.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадаюць «Новости. LIVE».
Зяленскі адказаў Лукашэнку
Прэзідэнт адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра палёт на перамовы з Пуціным у Маскве, дзе ён нібыта выступіць гарантам бяспекі.
«Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць з ім разам у Кіеў. Мы таксама гарантуем ім бяспечны прыём, гэта ж перамовы», — сказаў Зяленскі.
Зяленскі таксама назваў прапанову Лукашэнкі ляцець у Маскву несур'ёзнай.
«Мы знаходзімся ў стане вайны, мы не можам сустракацца ў Маскве, не можам сустракацца ў Кіеве. Мы ўсё гэта выдатна разумеем. Калі хтосьці так кажа, гэта проста несур'ёзная размова», — адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны з гумарам адрэагаваў на прапанову сумеснага пералёту.
«Ён прапануе ўзяць мяне. Дык я яму што, чамадан? Узяць мяне ў самалёт і адляцець. Ну, у Маскву, навошта?» — сказаў ён.
Паводле слоў Зяленскага, такія неканструктыўныя ініцыятывы толькі засмечваюць інфапрастору і не набліжаюць заканчэнне вайны РФ супраць Украіны.