23 лiстапада 2026, панядзелак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Любліне адбудзецца тэатральны фестываль з удзелам беларускіх акцёраў

У Любліне адбудзецца тэатральны фестываль з удзелам беларускіх акцёраў
Фота: Роберт Нойман / Forum

Сярод удзельнікаў будуць і «Вольныя Купалаўцы».

7–13 снежня ў польскім Любліне адбудзецца міжнародны тэатральны фестываль «Блізкі Усход», у якім возьмуць удзел і беларусы, заўважыла «Еўрарадыё».

Арганізатары вызначаюць «Блізкі Усход» як сустрэчу беларускіх, украінскіх і польскіх тэатральных супольнасцей, прастору мастацкага дыялогу, салідарнасці, творчага супрацоўніцтва і ўзаемнага знаёмства.

Фото: ck-lublin.bilety24.pl

«Мы ствараем фестываль як месца, дзе можна гаварыць пра чалавека і час, пра памяць і ідэнтычнасць, пра досведы, якія нас раздзяляюць і адначасова збліжаюць», — заяўляюць яны.

Сёлета сярод удзельнікаў фестывалю будуць «Вольныя Купалаўцы», Беларускі свабодны тэатр, а таксама беларускія, украінскія і польскія акцёры, рэжысёры і драматургі.

На фестывалі гледачы ўбачаць самыя розныя сумесныя праекты — беларускія спектаклі з украінскімі і польскімі акцёрамі, польскія спектаклі з беларускімі рэжысёрамі і г.д. Сярод іншага можна будзе паглядзець, напрыклад, спектакль «Пра Рамэа і Джульету» паводле тэксту лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Адбудзецца некалькі стэндапаў.

Таксама падчас фестывалю «Блізкі Усход» пройдзе чарговая частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Квіткі на спектаклі «Блізкага Усходу» можна набыць па спасылцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲