З’явіліся фота атакаванага ў Фінскім заліве расійскага сухагруза Sparta II
- 21.11.2026, 22:39
- 4,688
На фота, у прыватнасці, можна ўбачыць задымленне ў насавой частцы сухагруза.
З’явіліся першыя кадры, якія дэманструюць наступствы атакі беспілотнікаў на падсанкцыйны расійскі сухагруз Sparta II у Фінскім заліве, які размешчаны ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора.
Фота атакаванага судна публікуе эстонскі блогер, які піша на платформе X пад нікам WarTranslated, як заўважыў dialog.ua.
«З’явіліся фатаграфіі судна Sparta II, якое сёння пацярпела ў Балтыйскім моры», – гаворыцца ў апісанні да здымкаў.

На фота, у прыватнасці, можна ўбачыць задымленне ў насавой частцы сухагруза, дзе размешчаныя надбудова і хадовы мостык.
Задымленне таксама назіраецца каля грузавога крана.

Паводле звестак СМІ, сухагруз загарэўся на захад ад вострава Гогланд, пасля чаго пачаў дрэйфаваць у тэрытарыяльныя воды Фінляндыі. Такім чынам, адказнасць за выратавальную аперацыю ўсклалася на фінскі бок.
Фінская памежная ахова кіруе аперацыяй і прымае меры для прадухілення магчымага забруджвання навакольнага асяроддзя. Паводле яе даных, для астатняга суднаходства небяспекі няма.
Адзначым, урад ЗША ўнёс Sparta II ў санкцыйны спіс, звязаўшы яго з суднаходнай кампаніяй «Абаронлагістыка». У Вашынгтоне характарызуюць яе як кампанію, што належыць расійскаму Міністэрству абароны.
