Канцлер Германіі заклікаў паскорыць прыём Украіны ў Еўрасаюз
3- 4.10.2026, 19:02
Фрыдрых Мерц прапанаваў зноў абмеркаваць тэму надання Кіеву асацыяванага сяброўства ў аб’яднанні.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц падчас візіту ў Кіеў заявіў пра намер дамагчыся паскоранага прыёму Украіны ў Еўрасаюз (ЕС), а таксама прапанаваў зноў абмеркаваць пытанне надання ёй асацыяванага сяброўства ў аб’яднанні.
«Мы хочам паскорыць уступленне Украіны ў Еўрасаюз. Мы імкнёмся надаць гэтаму працэсу тэмп і працуем над гэтым у Бруселі», — сказаў Мерц.
Канцлер Германіі таксама паведаміў пра планы правесці зімой у Берліне сустрэчу «кааліцыі ахвотных».