У Беларусі пачалі прадаваць незвычайныя міні-агуркі
1- 28.10.2026, 18:29
Пакупнікоў здзівілі памер упакоўкі і кошт.
Калі вам было мала бэбі-бульбы і памідораў чэры, то ў адной з крам заўважылі міні-агуркі з Расіі, піша Onlíner.
Цікава, што іх прадаюць у ўпакоўках нават меншых за чэры — па 125 грамаў.

У водгуках на сайце рытэйлера пішуць, што такіх мікраагуркоў не сустракалі: «Уся ўпакоўка змесціцца ў рот даросламу чалавеку за адзін раз».
Ніякіх асаблівых уласцівасцяў або іншых незвычайных характарыстык вытворца не заяўляе. На ўпакоўцы пазначана, што агуркі вырашчаныя ў абароненым грунце, а захоўваць іх можна 14 сутак.
Гэтыя міні-агуркі заўважылі ў адной з крам «Санта», такая ўпакоўка каштуе 3,10 рубля, а кілаграм — 24,80 рубля.