Мінская крама «абеларусіла» сусветныя брэнды
18- 28.10.2026, 19:15
- 15,930
А з чым у вас асацыююцца эмблемы Apple і Adidas?
Мінская аўтарская крама Hmarachos выпусціла незвычайныя футболкі. У якасці прынтаў для іх выкарыстоўваліся стылізаваныя пад беларускі каларыт малюнкі, падобныя да эмблемаў вядомых сусветных брэндаў — такіх, як Adidas, Puma і Apple.
Што з гэтага атрымалася — можна ўбачыць на фота, апублікаваных у акаўнце крамы ў сацсетцы Threads.
Большасць каментатараў ацаніла новыя футболкі, аднак некаторыя звярнулі ўвагу на магчымыя юрыдычныя наступствы выкарыстання брэндаў вядомых кампаній.


