Сутыкненне цягнікоў у Іспаніі: колькасць загінулых дасягнула 68
3- 28.10.2026, 18:35
Яшчэ 15 пацярпелых знаходзяцца ў надзвычай цяжкім стане.
Па меншай меры 68 чалавек загінулі пры сутыкненні двух пасажырскіх цягнікоў у іспанскай правінцыі Таледа. Абноўленыя даныя паведаміў кіраўнік урада аўтаномнай супольнасці Кастылія-Ла-Манча Эміліяна Гарсія-Пахэ, перадае Europa Press.
«Паводле апошніх даных, гаворка ідзе пра 68 загінулых», — сказаў ён журналістам.
Паводле інфармацыі агенцтва, яшчэ 15 пацярпелых знаходзяцца ў надзвычай цяжкім стане.
Усяго ў двух саставах знаходзілася больш за 540 пасажыраў. Падчас аварыі два вагоны аднаго з цягнікоў сышлі з рэек. На месцы працуюць ратавальнікі, пажарныя і медыцынскія брыгады. Для эвакуацыі пацярпелых задзейнічалі санітарныя верталёты.
Нагадаем, два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся раніцай 28 кастрычніка ў іспанскай правінцыі Таледа. У аварыю трапілі саставы Renfe і Iryo на хуткаснай лініі Мадрыд — Андалусія. Рух па ёй прыпынены. Міністр транспарту Іспаніі Оскар Пуэнтэ заявіў, што прычынай трагедыі мог стаць збой сувязі паміж камп'ютарамі.