26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску дзяўчыну са шпіцам высадзілі з аўтобуса

7
У Мінску дзяўчыну са шпіцам высадзілі з аўтобуса
Ілюстрацыйнае фота

У «Мінсктрансе» заявілі, што ёй проста «пашанцавала» так ездзіць шэсць гадоў.

У Мінску дзяўчыну са шпіцам папрасілі выйсці з аўтобуса. Паводле яе слоў, яна так ездзіла з сабакам каля шасці гадоў і раней ніякіх праблем не ўзнікала. У «Мінсктрансе» патлумачылі, што пасажыры павінны перавозіць сваіх гадаванцаў у пераносцы з паглынальным дном.

Таксама гаспадарам неабходна мець пры сабе ўсе патрэбныя дакументы на жывёлу.

— Дзяўчыне проста пашанцавала, можна сказаць, што 6 гадоў так ездзіла. […] Цяпер ужо ўсе нашы дамашнія гадаванцы зарэгістраваныя. Ёсць пашпарт, ёсць жэтон. Гэта таксама патрабаванне, якое прапісана ў правілах, — адзначыў гендырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў.

Таксама кіраўнік прадпрыемства дадаў, што з сакавіка дзейнічаюць абноўленыя правілы, якія ўжорстчылі патрабаванні да ўладальнікаў жывёл.

— Вадзіцель у любым выпадку нясе адказнасць за пасажыраў, за ўсіх — і тых, хто з сабакам, і тых, хто за гэтым назірае, — падкрэслілі ў «Мінсктрансе».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲