26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежы ўспыхнулі шматлікія пажары

7
У Варонежы ўспыхнулі шматлікія пажары
фота: dialog.ua

Украінскія дроны атакавалі расійскі горад.

У расійскім Варонежы пасля атакі беспілотнікаў зафіксавалі некалькі ачагоў пажараў. Пра гэта піша «Дыялог». Мясцовыя жыхары распавядалі пра выбухі і працу расійскай супрацьпаветранай абароны. Расійскія ваенныя блогеры пры гэтым сцвярджаюць, што горад перажывае адну з самых масіраваных атак беспілотнікаў за час поўнамаштабнай вайны.

Таксама паступалі паведамленні пра выбухі ў раёне ТРЦ «Галерэя Чыжова». Пакуль не ўстаноўлена, ці сталі ўзгаранні на аб’екце вынікам прамога траплення або працы расійскай СПА.

Тым часам у Сеціве з’явіліся шматлікія кадры, што пацвярджаюць пажар у раёне гандлёвага комплексу. Судзячы па відэа, там зафіксавана некалькі ачагоў узгарання на фоне атакі.

У РЖД паведамілі, што ў выніку атакі дронаў пашкоджаны цягнік Анапа — Масква.

Акрамя таго, на ўчастку Трысвяцкая — Сомава — Атрожка — Варонеж адсутнічае напружанне ў кантактнай сетцы. З-за гэтага рух цягнікоў поўнасцю спынены.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲