26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку скавала параноя

Лукашэнку скавала параноя

Шэраг страхаў дыктатара.

Лукашэнка спрабуе сфарміраваць вакол сябе вобраз «мачо», аднак беларускі дыктатар — звычайны баяздун. Дыктатар рэгулярна агучвае свае страхі страціць уладу, узгадваючы сваіх звяргнутых сяброў — Муамара Кадафі і Садама Хусейна. Адкуль бяруць пачатак фобіі дыктатара?

Telegram-канал «Нік і Майк» распавядаў паказальную гісторыю з 90-х, якая выдатна характарызуе дыктатара:

— Начаваў Лукашэнка з членамі свайго штаба ў гасцініцы «Юбілейнай». Дык вось, ён настолькі баяўся, што яго могуць прыстраліць (параноя, з якой чалавек жыве), што спаў пад ложкам. У самым прамым сэнсе гэтага слова: кідаў на падлогу коўдру і спаў проста на ёй. На шчасце, было лета і спёка. Вось такі «крэпкі арэшак».

Гісторыя пацверджаная некалькімі відавочцамі падзей.

Лукашэнка баіцца мабільных тэлефонаў, бо, паводле яго слоў, з-за размовы па мабільным быў забіты лідар Чачні Джахар Дудаеў.

Пасля таго як ізраільскія спецыяльныя службы падарвалі пэйджары ліванскай «Хезбалы», дыктатар, як піша «Нік і Майк», пачаў баяцца і стацыянарных тэлефонаў:

«Калі мабільныя прылады — гэта пагроза з Захаду, то стацыянарныя — з Усходу. Дарэчы, усходняя пагроза куды больш рэальная», — піша Telegram-канал.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲