25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанін адкрыў манікюрны кабінет у беларускай глыбінцы

1
Мінчанін адкрыў манікюрны кабінет у беларускай глыбінцы
Ілюстрацыйнае фота

Незвычайная паслуга з’явілася ў аграгарадку на 500 жыхароў.

У аграгарадку Бярозкі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе пражывае каля 500 чалавек, адкрыўся манікюрны кабінет. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, расказалі на АНТ.

Ідэйны натхняльнік праекта Аляксей Карсюк пераехаў у Бярозкі са сталіцы. Кажа, захацелася паспрабаваць вясковага памеранага жыцця, ды і жытло адпаведнае знайшлося. Спачатку ён арандаваў пустуючыя памяшканні і адкрыў пункт выдачы заказаў.

«Прынялі максімальна добра. Нават бабулі хадзілі, усміхаліся і падміргвалі, маўляў: „Тут нешта адкрываецца? Супер!“»

Запіс на манікюр ідзе ажыўлена. Загадчыца малочнатаварнай фермы «Бярозкі» Аксана Міхаленка, напрыклад, даўно марыла пра прыгожы манікюр, але майстра ў вёсцы не было, а ехаць у райцэнтр далёка і доўга.

«Цяпер гаспадаркі ў людзей ужо меншыя, агароды ёсць, але ўсё роўна людзі да гэтага імкнуцца. І пажылыя ходзяць манікюр робяць».

«Ды не! У вёсцы таксама любяць прыгажосць, таксама хочуць быць прыгожымі. І мы будзем прыгожымі, яшчэ лепш, чым у горадзе», — кажа мясцовая жыхарка Наталля Пацёхіна.

«Я сваю жонку абавязкова пашлю, каб зрабіла ўсё, як належыць, была, як кветка. Ногцікі, прычосачка і вусны падфарбаваныя, каб усё, як належыць, было. Усё ж такі і апетыт з’явіцца [смяецца], да жыцця, маю на ўвазе», — падзяліўся яшчэ адзін сяльчанін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲