Крылатыя ракеты паразілі ў РФ завод, які вырабляе батарэі для «Іскандэраў», «Цырконаў» і «Кінжалаў»
3- 25.10.2026, 15:05
Паспяховы ўдар нанесены ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці.
25 кастрычніка ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці РФ крылатымі ракетамі быў нанесены ўдар па заводзе «Энергія», які пастаўляе крыніцы сілкавання для расійскага ўзбраення. Пра ўдар паведамляе маніторынгавы канал Exilenova+.
Адзначаецца, што прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці хімічных крыніц току, у прыватнасці акумулятараў і батарэй для вайсковай і прамысловай тэхнікі. Яго прадукцыю выкарыстоўваюць у ракетных комплексах, авіяцыі і беспілотніках.



Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, батарэі гэтага завода выкарыстоўваюцца ў балістычных ракетах «Іскандэр-М», крылатых ракетах «Іскандэр-К», аэрабалістычных ракетах «Кінжал» і зенітных ракетна-гарматных комплексах «Панцыр». Таксама прадпрыемства пастаўляе крыніцы сілкавання для кіруемых авіябомбаў УМПБ Д-30СН.
Завод «Энергія» ўваходзіць у вытворчыя ланцужкі расійскага вайскова-прамысловага комплексу. Прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, ЗША, Еўрапейскага саюза і іншых краін.
Нагадаем, што ў ноч на 25 кастрычніка расійскі Белгарад падвергнуўся масіраванай атацы беспілотнікаў.