Дата-цэнтр «ВКонтакте» ў Пецярбургу часткова абрынуўся
- 18.10.2026, 12:45
- 1,772
Сэрвісы даюць збоі.
Цэнтр апрацоўкі даных расійскага IT-манапаліста «ВКонтакте» атрымаў вельмі сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку начной атакі. У сеціве ўжо з’явіліся кадры з месца ўдару, перадае Dialog.UA.
Судзячы па апублікаваных фота, пажар у дата-цэнтры ўжо патушаны. Аднак будынак часткова абрынуўся. Карыстальнікі платформы і сэрвісаў «ВКонтакте» скардзяцца на перабоі ў працы. Кампанія пакуль маўчыць.

Уначы 18 кастрычніка Пецярбург перажыў самую масіраваную атаку дронаў. Пад ударам апынуліся як мінімум 6 аб’ектаў: дата-цэнтр «ВКонтакте», найбуйнейшы нафтавы тэрмінал — нафтабаза «Руч’і», Пецярбургскі нафтавы тэрмінал, лагістычны цэнтр маркетплэйса Ozon, мост праз карабельны фарватар, а таксама электрападстанцыя «Усходняя».
СПА збівала беспілотнікі проста над горадам, з-за чаго некаторыя ўпалі побач з шматкватэрнымі дамамі. Праца Пецярбургскага аэрапорта была паралізаваная — дзясяткі рэйсаў скасаваныя, пасажыраў эвакуявалі з тэрміналаў падчас атакі.