18 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як Лукашэнка падлізваецца!»

«Як Лукашэнка падлізваецца!»

Расія з дапамогай дыктатара ўцягвае Беларусь у брудную «піраміду».

Эканаміст Сяргей Чалы расказаў пра перамовы кіраўніка Беларусі з кіраўніком расійскага Банка ПСБ.

5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыняў у сябе Пятра Фрадкова. Яго Банк ПСБ з’яўляецца спецыялізаваным банкам для абслугоўвання дзяржаўнага абароннага заказу РФ, а самога Фрадкова называюць «архітэктарам фінансавага забеспячэння расійскай агрэсіі».

— Як Лукашэнка падлізваецца! — пракаментаваў Чалы на канале БРЦ заявы Лукашэнкі на сустрэчы з Фрадковым.

Эканаміст расказаў пра ролю Банка ПСБ пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны:

— Захоплены Крым трэба было неяк фінансаваць, усе адмовіліся, бо гэта надзвычай брудная рэч. Адзіны, хто туды палез, — гэта «Прамсувязьбанк». Потым была праца ў падкантрольных «ЛНР», «ДНР». Гэта максімальна таксічны банк. Ён пад усімі магчымымі санкцыямі.

Чалы звярнуў увагу на словы Пятра Фрадкова, выпускніка Акадэміі ФСБ і сына былога кіраўніка Службы знешняй разведкі РФ, пра тое, што Банк ПСБ з’яўляецца «адным з буйных крэдытораў» банкаў Беларусі.

— Ён для іх цяпер пастаўшчык валютнай ліквіднасці. Вось дзе з’яўляецца ФСБ.

Фрадкоў таксама расказаў, што яго банк працуе з МАЗ, БелАЗ, БелЖД, а таксама плануе супрацоўніцтва з «дзяржаўнай лізінгавай кампаніяй» у Беларусі.

— Таксама няма грошай на набыццё запасных частак і на фінансаванне паставак, — пракаментаваў Чалы.

Эканаміст расказаў пра схему, якую зладзіў Фрадкоў-малодшы. Яна паходзіць ад сярэднявечнай ідэі пра тое, што грошы не перасякаюць межаў: ёсць экспарцёр з валютнай выручкай і ёсць імпарцёр без яе.

— Ты тут даеш грошы, а патрэбны чувак там атрымлівае грошы. І замест золата пачалі выкарыстоўваць стэйблкоін. Гэтую крыптавалюту, прывязаную да расійскага рубля, запусціла менавіта ФСБ, — адзначыў Чалы.

Фрадкоў расказваў, што абарот расійскага стэйблкоіна (праект «A7») наблізіўся да $140 млрд.

— Мала таго, беларускім уладам вельмі патрэбная ФСБ. І Беларусь патрэбная Фрадкову. Пастаўкі «Пеленга», БелАЗа і г.д. — ідэальная пракладка для афармлення дакументаў для плацежных сістэм.

Чалы таксама адзначыў, што цяпер у расійскай схеме грошы замяняюцца распіскай — вэкселем. І падсумаваў:

— Банк расійскага дзяржаўнага абароннага заказу, які пад усімі санкцыямі, і са схемай плацяжоў, што вось-вось рухне, — ён і галоўны крэдытор банкаўскай сістэмы Беларусі, ён жа і ўладальнік лізінгавых партфеляў ключавых заводаў.

Лукашэнка думаў, што ён вечна будзе ўсіх перайграваць. Але цяпер яму кажуць: той бруд, які вісеў на асобных прадпрыемствах, цяпер будзе цалкам на тваёй краіне. А ўся выгода будзе ў Расіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲