Кнігу пра Гары Потэра з першага накладу прадалі за $400 тысяч
- 15.10.2026, 22:17
У ёй поўна забаўных памылак.
Рэдкае першае выданне «Гары Потэра», поўнае памылак, было прададзена на аўкцыёне Heritage Auctions у Даласе (штат Тэхас, ЗША). Пра гэта піша Independent.
Кніга абышлася пакупніку ў $400 тысяч.
Асаблівы асобнік у цвёрдым пераплёце — адзін з усяго 500, у якіх словы «адна чарадзейная палачка» надрукаваныя двойчы ў спісе прадметаў, неабходных Гары для Хогвартса, імя Джоан Роўлінг напісана як «Джоанна Роўлінг», а на задняй вокладцы адсутнічае літара «о».
«Выданне [«Філасофскага каменя»] у цвёрдым пераплёце застаецца заўважна больш рэдкім, бо ў такім выглядзе было выпушчана ўсяго 500 асобнікаў, галоўным чынам для распаўсюджвання ў публічных бібліятэках», — кажа прадстаўнік Heritage Auctions.
Серыя кніг пра вучня чарадзейнай школы Хогвартс Гары Потэра стала сусветным бестсэлерам, паводле кніг знята восем фільмаў з Дэніэлам Рэдкліфам, Эмай Уотсан і Рупертам Грынтам у галоўных ролях. Таксама тэлеканал HBO рыхтуе да выхаду серыял паводле «Гары Потэра».