Пуцін занерваваўся з-за удараў ЗСУ па расійскіх НПЗ
3- 15.10.2026, 19:05
- 3,948
Дыктатар РФ заявіў, што ўкраінскія беспілотнікі «кудысьці трапілі».
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін нервава адрэагаваў на ўдары Украіны па расійскіх НПЗ.
Тэму ўдараў па НПЗ Пуцін закрануў на сустрэчы з прадстаўнікамі «Дзелавой Расіі».
«Учора па некаторых НПЗ спрабавалі наносіць удары, цяпер кудысьці трапілі, нічога такога істотнага. Тым не менш працягваюць. Тое самае і з платформамі электроннага гандлю. Яны зрабілі першы крок, мы пачалі адказваць. <...> Не трэба было пачынаць. Трэба было, перш чым зрабіць гэты крок, як след падумаць пра наступствы. Цяпер не будзем пра гэта. Мэта нашай сустрэчы зусім у іншым», — сказаў Пуцін.