23 лiстапада 2026, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зумеры і міленіялы кідаюць выклік старой палітычнай эліце ЗША

Зумеры і міленіялы кідаюць выклік старой палітычнай эліце ЗША
Фота: usaflagco.com

Трэць усіх кандыдатаў на выбарах у Кангрэс — моладзь.

Больш за 100 прадстаўнікоў пакалення зумераў паспрабавалі прайсці ў Кангрэс ЗША на выбарах 2026 года, аднак большасці не ўдалося пераадолець нават партыйныя праймерыз. Маладыя амерыканцы хочуць змяніць палітычную сістэму, але сутыкаюцца з недахопам грошай і перавагай вопытных супернікаў, піша The Hill (пераклад — сайт Charter97.org).

Па словах кіраўніцы амерыканскай пазапартыйнай некамерцыйнай арганізацыі, якая падтрымлівае маладых палітыкаў і заканадаўцаў з пакаленняў міленіялаў і зумераў, Future Caucus Лайлы Зайдане, маладыя кандыдаты часцей балатуюцца па-за дзвюма вядучымі партыямі, што зніжае іх шанцы на перамогу. Акрамя таго, яны звычайна маюць менш магчымасцяў сабраць сродкі на кампанію і прыцягнуць увагу выбаршчыкаў.

«Шмат хто з прадстаўнікоў пакалення зумераў ідзе на выбары дзякуючы энтузіязму і падтрымцы на месцах, але іх кампаніі фінансуюцца горш, чым кампаніі супернікаў», — патлумачыла Зайдане.

Адным з нямногіх паспяховых прыкладаў стала 29-гадовая дэмакратычная сацыялістка Мелат Кірос. Яна перамагла кангрэсвумен Даяну Дэгет на праймерыз у штаце Каларада. Кірос сабрала больш за мільён долараў і прыцягнула валанцёраў, якія здзейснілі сотні тысяч званкоў выбаршчыкам і абышлі дзесяткі тысяч дамоў.

У лістападаўскіх выбарах таксама ўдзельнічаюць некалькі маладых рэспубліканцаў, у тым ліку 29-гадовы Джо Мітчэл з Айовы і 26-гадовы Майкл Альфонсо з Вісконсіна.

Нягледзячы на няўдачы, цікавасць моладзі да палітыкі расце. Калі раней кандыдаты маладзейшыя за 45 гадоў складалі прыблізна адну шостую ад агульнай колькасці ўдзельнікаў выбараў, цяпер іх доля наблізілася да адной трэці.

«Мне не трэба чакаць сваёй чаргі», — так Зайдане апісвае настрой маладых кандыдатаў, якія хочуць самі вызначаць будучыню краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲