19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыстам з РФ распавялі, які сувенір лепш прывезці з Беларусі

13
Турыстам з РФ распавялі, які сувенір лепш прывезці з Беларусі

Выдатная ідэя.

Турыст з Расіі звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы з выбарам сувеніраў і падарункаў для сваіх суайчыннікаў.

«Панове беларусы, што прывезці з Мінска ў якасці пачастункаў і сувеніраў? — спытаў ён. — Сала і каўбаса ўжо ў спісах!»

Некаторыя беларусы параілі купіць згушчонае малако, вырабы з лёну, цукеркі «Камунарка», хлеб «Нарачанскі», розныя віды алкагольных напояў, бабруйскі зефір, журавіны ў цукровай пудры.

Шмат каментатараў таксама прапанавалі пашукаць сувеніры з правільнай назвай нашай краіны, патлумачыўшы гэта тым, што большасць расіян яе не ведае. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— Магніцікі з надпісам «Беларусь». Прыкіньце, як вашы суайчыннікі здзівяцца.

— Паштоўкі, майкі, кепкі — любую атрыбутыку з назвай краіны. І паболей, прасвяшчайце сваіх.

— Транспарант з надпісам «Беларусь».

— Падручнік па гісторыі Беларусі.

— Усё, што ўбачыце ў краме сувеніраў з назвай краіны.

— Цішоткі «Беларусь» — у ГУМе ўчора бачыла.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲