Лукашэнку падставілі архіўнымі кадрамі
12- 15.10.2026, 16:30
- 25,566
Дзіўнае спалучэнне кадраў.
У Дзень маці набліжаны да кіраўніка тэлеграм-канал паказаў архіўныя кадры. Яшчэ малады Лукашэнка ў рэзідэнцыі ў Драздах гутарыць з журналісткай за сталом у сталовай, піша «Салідарнасць».

У гэты момант ідуць кадры з удзелам ягонай маці Кацярыны Лукашэнкі, якая прыбірае ў садзе скошаны газон. У суправаджальным тэксце да відэа гаворыцца, што маці ўжо абранага прэзідэнта «па звычцы працуе ў садзе».

У гэтым няма нічога дзіўнага, многія беларускія пенсіянеры і па звычцы, і з неабходнасці працуюць пасля выхаду на заслужаны адпачынак.
Але ёсць адно «але». Самае спалучэнне кадраў: Лукашэнка, што сядзіць за сталом, — задаволены, нібы пап на вядомай карціне пра чаепіцце. І яго маці, якая працуе ў садзе з граблямі.