23 лiстапада 2026, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан звярнулася да Ілона Маска

10
Хілары Клінтан звярнулася да Ілона Маска
Хілары Клінтан
Фота: Getty Images

Экс-дзяржсакратарка ЗША нагадала мільярдэру пра важныя для яго моманты.

Былая дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан на фоне абмежавання «ваеннага пакета» Starlink для Узброеных сіл Украіны заклікала ўладальніка кампаніі SpaceX Ілона Маска «не пакідаць украінцаў».

Пра гэта амерыканская палітык напісала ў сваім акаўнце ў сацсетцы X.

Клінтан нагадала Маску, што ўкраінцы «змагаюцца з агрэсарам за сваё жыццё і свабоду».

«Вы самі калісьці былі ў становішчы аўтсайдара, але ніколі не спыняліся змагацца за свае ідэі. Украінцы змагаюцца з агрэсарам за сваё жыццё і свабоду. Не пакідайце іх!» — звярнулася Клінтан да Маска.

14 кастрычніка Сілы абароны Украіны сутыкнуліся з абмежаваннем хуткасці для тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starshield на ўзроўні каля 161 км/г. Пры перавышэнні гэтага парога сувязь знікае, што ўплывае на працу дронаў.

Некаторыя СМІ лічаць, што такім чынам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабуе прымусіць Украіну перастаць атакаваць нафтаперапрацоўчыя заводы Расіі, каб Масква змагла адправіць на экспарт да 5 млн тон дызельнага паліва для зніжэння цэн на сусветным энергетычным рынку.

Ілон Маск сцвярджае, што сістэмы Starshield кантралююцца ўрадам ЗША. Такім чынам ён намякнуў, што абмежаванні сігналу сістэмы Starshield былі ўведзены па ўказанні ўладаў Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲