«Пасля гэтай ночы «Яндэкс» лёг і ў Беларусі»
30- 11.10.2026, 15:52
- 24,860
Немагчыма карыстацца Yandex Go і іншымі сэрвісамі.
У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў пашкоджаная інфраструктура дата-цэнтра «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Праца дата-цэнтра цалкам спыненая. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба гэтай кампаніі.
Пацярпелых няма, спецыялізаваныя службы ўжо працуюць на месцы і ліквідуюць наступствы, адзначаюць у кампаніі.
«Рэшткавую канфігурацыю рэсурсаў лічым неўстойлівай. Рэжым працы платформы аварыйны — раім задзейнічаць любыя іншыя альтэрнатыўныя планы аварыйнага аднаўлення. Каналы камунікацыі з тэхнічнай падтрымкай могуць працаваць нестабільна. Каманда працуе над ацэнкай шкоды і магчымымі планамі па аднаўленні працы», — адзначае «Яндэкс».

Карыстальнікі з Беларусі таксама сутыкнуліся з праблемамі. Цяпер не працуе сэрвіс замовы таксі «Yandex Go». «Падобна, пасля гэтай ночы «Яндэкс» лёг і ў Беларусі», «Няўжо «Яндэкс Таксі» ў Беларусі ўсё???», «У нас сёння працоўная пошта зранку ўжо не працуе», — пішуць карыстальнікі, прыкладаючы скрыншоты пра тое, што выклікаць таксі немагчыма. На аналагічную праблему скардзяцца карыстальнікі ў Расіі і Казахстане, паведамляе «Зеркало».
Гэта трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за апошнія дні. 8 кастрычніка ЗСУ атакавалі аб’ект у Сасаве Разанскай вобласці, 9 кастрычніка — у Калуге.