24 кастрычнiка 2026, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна «закрыла» неба над Масквой і Пецярбургам

57
Украіна «закрыла» неба над Масквой і Пецярбургам

У галоўных аэрапортах РФ адменены і затрымліваюцца сотні рэйсаў, у тым ліку ў Беларусь.

У аэрапортах Масквы затрымліваюцца больш за 370 рэйсаў з-за ранішніх атак беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла выданне MSK1.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра 403 БПЛА, якія атакавалі Маскоўскую вобласць у ноч на 10 кастрычніка.

«Большая частка нейтралізаваная сіламі СПА на дальніх падступах. 25 беспілотнікаў знішчаныя пры падлёце да Масквы», — паведаміў Сабянін.

Міжнародны аэрапорт «Внукава» спыніў прыём і выпуск паветраных суднаў а 8.11 па маскоўскім часе. Праз паўгадзіны палёты аднавілі.

Паводле дадзеных выдання MSK1, на 10 гадзін у «Внукаве» затрымліваюцца 54 вылеты, на прыбыццё спазняюцца 66 самалётаў. Адменены 21 рэйс.

Аэрапорт «Шарамецьева» таксама на паўгадзіны ўводзіў абмежаванні «ў сувязі з дзеяннем сігналу «ковер».

«Аэрапорт «Шарамецьева». Пасажыры спяць на кілімках на падлозе і на траўалатарах. З-за пагрозы БПЛА аэрапорты часова зачыняліся, расклад цяпер карэктуецца, рэйсы пераносяцца або адмяняюцца», — паведаміў тэлеграм-канал «Астярожна, Масква».

У Мінск з расійскай сталіцы, як паведамляе анлайн-табло, быў адменены рэйс а 8.25. Затрыманыя вылеты, запланаваныя на 14.15, 17.00, 19.25.

З Мінска ў Маскву адменілі рэйс на 9.25.

Аэрапорт «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу таксама змяніў расклад рэйсаў з-за дронавай атакі Масквы.

«У сувязі з уведзенымі раней абмежаваннямі паветранай прасторы ў Маскве (і Маскоўскай вобласці) карэктуецца палётная праграма ў гэтым напрамку. Часовыя абмежаванні неабходныя для забеспячэння бяспекі палётаў», — паведамілі ў «Пулкаве».

З Санкт-Пецярбурга ў Мінск адменілі рэйс а 19.00, а ў адваротны бок — а 19.30.

Напярэдадні ў маскоўскіх аэрапортах таксама ўводзілі абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў. На гэтым фоне самалёт, што вылецеў з Мінска, вярнуўся і сеў у нацыянальным аэрапорце.

У Маскве з-за атакі дронаў не змог прызямліцца і самалёт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, на якім той вяртаўся з Туркменістана. Самалёт пайшоў на пасадку ў Санкт-Пецярбург, а адтуль пазней вылецеў у Маскву.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲