У Беларусі ўпершыню выявілі затопленае паселішча XII–XIII стагоддзяў
- 21.09.2025, 11:45
- 7,350
Яно знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні каля аднаго метра.
Упершыню на тэрыторыі Беларусі навукоўцамі было выяўлена затопленае паселішча, якое датуецца XII–XIII стагоддзямі, паведамляе канал «De facto. Беларуская навука». Унікальнае адкрыццё было зроблена навукоўцамі Інстытута гісторыі пры падтрымцы дайвінг-цэнтра.
Гісторыкі пад кіраўніцтвам Івана Спірына знайшлі паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 метраў, якое знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні каля аднаго метра.
Падчас разведвальнай экспедыцыі быў складзены план паселішча, сабраныя матэрыялы — упрыгожванні, зброя, прылады працы, побытавыя рэчы.
Цікава, што паводле папярэдніх высноў гэтае паселішча было знішчана падчас ваеннага канфлікту ў XIII стагоддзі. Навукоўцы не раскрылі яго месцазнаходжанне. Аб’ект пакуль недастаткова вывучаны.