8 снежня 2025, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Брэст—Мінск спыніўся ў дарозе

Цягнік Брэст—Мінск спыніўся ў дарозе

З-за паломкі.

Цягнік № 738 па маршруце Брэст—Мінск спыніўся на станцыі Каласава з-за тэхнічнай няспраўнасці, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Склад адправіўся з Брэста 18 верасня а 17:46. А 19:05 цягнік быў спынены на станцыі Каласава.

«Дастаўка пасажыраў дадзенага цягніка арганізавана цягніком № 726 Брэст—Мінск паводле графіка, з адпраўленнем з Брэста а 19:03 і прыбыццём у сталіцу Беларусі а 22:28», — паведамілі ў БЧ.

Са станцыі Каласава цягнік № 726 Брэст—Мінск адправіўся а 20:29 і прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай прыблізна на 35–40 хвілін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках