9 лютага 2026, панядзелак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае фантастычны метэорны паток

4
Беларусаў чакае фантастычны метэорны паток

У ноч з 13 на 14 снежня.

Наймацнейшы ў годзе метэорны паток Гемініды — да 150 успышак за гадзіну — чакае нас у гэтыя выхадныя.

Сваёй максімальнай актыўнасці ён дасягне ў ноч з 13 на 14 снежня каля другой гадзіны ночы паводле мясцовага часу.

Гемініды — не толькі адзін з апошніх, але і адзін з самых магутных метэорных патокаў года. Яны пераўзыходзяць нават жнівеньскія Персеіды.

Асаблівасць снежаньскага зоркападу ў тым, што ён выкліканы не каметай, а астэроідам Фаэтон. Дзякуючы гэтаму часцінкі, што згараюць у атмасферы Зямлі, ствараюць незвычайна яркія і рознакаляровыя ўспышкі — чырвоныя, блакітныя, зялёныя, жоўтыя і белыя. Колер залежыць ад складу металаў, якія ўваходзяць у часціцы.

Падаючых зорак чакаецца столькі, што беларусы забудуцца пра ўсё на свеце. Маглі б і забыцца. Але нас ужо каторы раз гэтай зімой абяцае падвесці надвор’е. Галоўны вораг зорнага неба — высокая воблачнасць, згодна з прагнозамі, сапсуе ўсё задавальненне ад нябеснага светлавога шоу. Але, як кажуць, часам дастаткова проста ведаць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках