9 лютага 2026, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве з’явіўся цікавы тэст на інжынерную пісьменнасць

18
У Сеціве з’явіўся цікавы тэст на інжынерную пісьменнасць

Выпрабуйце сябе.

Інжынерная пісьменнасць — гэта не ўменне працаваць з чарцёжамі або веданне складаных формул. Гэта здольнасць убачыць форму, уявіць яе ў аб’ёме і зразумець, як яна ўладкаваная знутры, — піша «Вакол свету».

Тэсты на інжынерную пісьменнасць рэдка выглядаюць страшна: найчасцей гэта просты на выгляд малюнак. Але менавіта ён прымушае мозг пераходзіць ад звыклай двумернай логікі да аб’ёмнай, уключаць візуалізацыю, лічэнне, сіметрыю і здольнасць «дабудоўваць» аб’ект у галаве.

Задача з паралелепіпедам — якраз з такіх. Адны бачаць на выяве проста некалькі квадрацікаў, другія — цэлую трохмерную структуру. І толькі тыя, у каго развіта інжынернае мысленне, могуць хутка зразумець, колькі менавіта кубікаў не хапае, каб форма стала суцэльнай.

Праверце, наколькі лёгка ваш мозг перамыкаецца ў інжынерны рэжым. Часам дастаткова аднаго погляду, каб зразумець, як уладкавана прастора.

А вы зможаце дабудаваць паралелепіпед? Свой адказ напішыце ў каментарыях.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках