8 лютага 2026, Нядзеля, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паўторна нанесла ўдар па нафтавых вышках РФ у Каспійскім моры

СБУ паўторна нанесла ўдар па нафтавых вышках РФ у Каспійскім моры

Аб'екты належаць кампаніі «Лукойл-Нижневолжскнефть».

Беспілотнікі Службы бяспекі Украіны нанеслі паўторны ўдар па нафтаздабыўных платформах РФ у Каспійскім моры. У выніку атакі вытворчыя працэсы прыпыненыя, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў СБУ.

Далёкабійныя дроны Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ другі раз на гэтым тыдні паспяхова атакавалі нафтаздабыўную платформу ім. Акрамя таго, была ўражана іншая платформа — ім. Карчагіна. Абодва аб'екты належаць кампаніі «Лукойл-Нижневолжскнефть» і працуюць у Каспійскім моры.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, беспілотнікі СБУ пашкодзілі крытычнае абсталяванне на абедзвюх ледастойкіх платформах, што прывяло да прыпынення вытворчых працэсаў.

Радовішча ім. Філанаўскага з'яўляецца адным з найбуйнейшых разведаных у РФ і ў расійскім сектары Каспія. Яго запасы ацэньваюцца ў 129 млн тон нафты і 30 млрд кубаметраў газу.

«СБУ працягвае сістэмную працу, накіраваную на скарачэнне паступленняў у бюджэт РФ ад нафтагазавага сектара. Частата, геаграфія і дакладнасць удараў — гэта сігнал РФ, што пакуль працягваецца яе агрэсія, «бавоўна» будзе гарэць на ўсіх расійскіх аб'ектах, якія працуюць на вайну», — паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках