8 лютага 2026, Нядзеля, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую ракету «Сапсан» запусцілі ў масавую вытворчасць

2
Украінскую ракету «Сапсан» запусцілі ў масавую вытворчасць

Маскве падрыхтавацца.

Расійскія СМІ ўжо палохаюць, што пад пагрозай удару гэтай ракетай апынуліся такія буйныя гарады, як Масква, Тула, Уладзімір і г.д., перадае «Мілітарны».

Мінабароны Украіны ўпершыню заключыла кантракт на закупку ўкраінскага ракетнага комплексу 1КР1 «Сапсан» у 2022 годзе. У 2025 годзе гэты комплекс ужо масава вырабляюць і рэгулярна выкарыстоўваюць. Пра гэта расказаў Аляксандр Ліеў, які ў 2022–2023 гадах адказваў за дзяржаўныя закупкі ў Мінабароны.

Ён падпісаў першы кантракт з КБ «Паўднёвае» ў жніўні 2022 года. Да гэтага афіцыйная назва комплексу не раскрывалася.

Цяпер вядома, што ён мае індэкс 1КР1 і назву «Сапсан».

Паводле слоў Ліева:

- у 2023 годзе адбыліся першыя выпрабаванні ракеты,

- у 2024-м — першыя ўдарныя прымяненні па расійскіх мэтах,

- у 2025-м — «Сапсан» пачалі выкарыстоўваць сістэмна, а яго вытворчасць стала масавай.

У маі 2025 года ў Зяленскага паведамілі, што «Сапсан» знішчыў расійскі камандны пункт на адлегласці амаль 300 кіламетраў. Ужо ў снежні прэзідэнт публічна пацвердзіў прымяненне «Сапсана».

Вядома, што на пачатак 2022 года для комплексу «Сапсан» распрацоўвалі дзве версіі ракет:

- дыяметрам 900 міліметраў і далёкасцю да 500 кіламетраў — для патрэб ЗСУ;

- дыяметрам 600 міліметраў і далёкасцю да 280 кіламетраў — з магчымасцю экспарту.

Абедзве ракеты мелі баявую частку масай каля 500 кілаграмаў.

Для дакладнага паражэння мэты, акрамя спадарожнікавай і інерцыяльнай навігацыі, стваралі чатыры тыпы галоўак саманавядзення: электрааптычную, інфрачырвоную, радыёлакацыйную, камбінаваную (электрааптычная + радыёлакацыйная).

Варта заўважыць, што рускія добра ведалі пра распрацоўку ўкраінскай балістычнай ракеты «Сапсан» і яе баяліся. Так, яны неаднаразова рапартавалі пра нібыта ўдары па аб’ектах, задзейнічаных у вытворчасці гэтых АТРК.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках