8 лютага 2026, Нядзеля, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хартыя» заблакавала расіян у Купянску

20
«Хартыя» заблакавала расіян у Купянску

У выніку паспяховай аперацыі частка горада ўжо зачыщаная

Украінскія байцы зачышчаюць Купянск Харкаўскай вобласці ад расійскіх акупантаў. Боі працягваюцца ў цэнтральнай частцы горада.

Пра гэта ў пятніцу, 12 снежня, паведамляе аналітычны праект DeepState.

«У выніку паспяховай аперацыі Сіл абароны быў заблакаваны праціўнік у Купянску і была зачышчана ўся паўночна-заходняя ўскраіна горада», — паведамілі аналітыкі.

У DeepState падкрэслілі, што агучваецца толькі тая інфармацыя, раскрыццё якой не нясе небяспекі для украінскіх байцоў.

Паводле іх слоў, аперацыя пачалася са стварэння рубяжа блакавання і адрэзання гарнізона ворага ў горадзе ад асноўных сіл.

«Сілы абароны даволі маланкава занялі Радзькоўку і Кандрашоўку, а таксама ўзялі пад агнявы кантроль Галубоўку. Пасля гэтага адбылася зачыстка Мірнага (акупацыйная савецкая назва Маскалёўка) і паўночна-заходніх ускраін самога Купянска», — распавялі аналітыкі пра ход аперацыі.

Адзначаецца, што выяўленне і знішчэнне расійскіх акупантаў працягваецца, варожыя «анклавы яшчэ ёсць у цэнтральнай частцы горада».

Паводле слоў аналітыкаў, дадзеная аперацыя — гэта сумесная праца ўдарнай групоўкі 2-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» (падраздзяленняў ЗСУ, НГУ, ГУР, ССО, СБУ Альфа, КОРД і ВСП), а таксама ТГр Купянск.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках