5 снежня 2025, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краязнаўца расказаў, калі ў цэнтры Менска раслі пальмы.

5
Краязнаўца расказаў, калі ў цэнтры Менска раслі пальмы.
ФОТА: TELEGRAF.NEWS

Дзе яны былі і куды падзеліся?

Менскі краязнаўца апублікаваў відэа, у якім расказаў пра незвычайны для беларускай сталіцы пейзаж – пальмы, якія ўпрыгожвалі цэнтр горада ў сярэдзіне XX стагоддзя. Ён патлумачыў, што гэта было і чаму экзатычныя дрэвы зніклі з вуліцаў, піша Telegraf.news.

Паводле ягоных словаў, адзін з вядомых кадраў быў зроблены ў 1954 годзе каля Дома ўраду. Гэты фрагмент узяты з кінахронікі дакументальнага фільма «Новы Менск» рэжысёра Іосіфа Шульмана. На архіўных кадрах выразна відаць, як побач з манументальным будынкам растуць пальмы.

Як высветлілася, у 1950-я і 1960-я гады ў Менску праводзілі эксперымент з азеляненнем. Супрацоўнікі Батанічнага саду вывозілі пальмы ў кадках і расстаўлялі іх на плошчах у цэнтральнай частцы горада, у тым ліку і на плошчы Леніна.

Краязнаўца ўдакладніў, што дрэвы ўпрыгожвалі горад толькі ў «вясенне-летні перыяд». Увосень іх прыбіралі з вуліцаў, бо ўзімку ва ўмовах «суровага клімату» яны не выжылі б.

Паводле словаў аўтара відэа, з пальмамі горад глядзеўся «вельмі каларытна». Ён параўнаў від на Дом ураду з пейзажамі Сочы сярэдзіны XX стагоддзя.

Прычыны спынення эксперыменту невядомыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках