9 снежня 2025, aўторак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан можа зняць эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне

7
Азербайджан можа зняць эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне

Праз агрэсіўную палітыку РФ.

Калі Расея працягне сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да інтарэсаў Азербайджана, то афіцыйны Баку пачне разглядаць пытанне аб зняцці эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне, якое знаходзіцца ў яго арсенале.

Пра гэта паведамляе Caliber.Az паводле звестак, атрыманых ад крыніц пасля тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтамі Азербайджана і Украіны Ільхамам Аліевым і Уладзімірам Зяленскім. Падчас размовы абмяркоўвалася і пытанне нанясення расейскім войскам удараў па газавай інфраструктуры Украіны, па якой праходзіць азербайджанскі газ, а таксама па нафтавай базе SOCAR у Адэсе. Кіраўнікі краін выказалі абурэнне дзеяннямі расейскіх узброеных сіл.

Трэба адзначыць, што расейскія ўзброеныя сілы пачалі паслядоўна наносіць удары па энэргетычных аб'ектах Азербайджана на тэрыторыі Украіны. Гэтая сітуацыя змушае Баку рабіць захады ў адказ. Усё гэта непазбежна прывядзе да яшчэ большага паглыблення крызісу ў двухбаковых дачыненнях.

Нагадаем, у ноч з 7 на 8 жніўня 2025 года расейскія войскі атакавалі нафтабазу азербайджанскай кампаніі SOCAR у Адэскай вобласці Украіны. Расея накіравала пяць ударных дронаў «Шахед» на нафтабазу SOCAR, выклікаўшы пажар і пашкодзіўшы дызельны трубаправод. Чатыры супрацоўнікі кампаніі атрымалі цяжкія раненні. Гэта ўжо другі напад за апошнія тыдні на аб'екты ва Украіне, звязаныя з Азербайджанам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках