Сіноптыкі абвясцілі на чацвер у Беларусі жоўты ўзровень
2- 25.06.2025, 17:29
- 3,078

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.
У чацвер, 26 чэрвеня, уначы і раніцай чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.
Сёння ўдзень прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі на ўсходзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах - моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+25 градусаў, на ўсходзе краіны чакаецца не вышэй за 17-19 градусаў цяпла.
Канец тыдня не парадуе беларусаў разнастайнасцю. Сіноптыкі па-ранейшаму прагназуюць дажджы, навальніцы і парывісты вецер.