11 чэрвеня 2025, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі супраць Расеі: рэспубліканцы перайшлі ў наступ

12
Санкцыі супраць Расеі: рэспубліканцы перайшлі ў наступ

Асяроддзе Трампа пераконвае яго ўвесці абмежавальныя захады.

Шэраг рэспубліканцаў у Кангрэсе, а таксама дарадцы Белага дома заклікаюць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падтрымаць новыя санкцыі супраць краіны-агрэсаркі Расеі.

Пра гэта ў чацвер, 29 траўня, піша Reuters, нагадваючы, што амерыканскі лідар адкладаў пастанову аб увядзенні чарговых антырасейскіх санкцый, спадзяючыся на станоўчыя вынікі перамоў з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным аб спыненні вайны РФ супраць Украіны. Трамп таксама ўважае санкцыі часта неэфектыўнымі.

Са слоў прадстаўнікоў Белага дома, Трамп усё яшчэ разлічвае на эканамічнае партнёрства з Расеяй, піша Reuters. Акрамя таго, ён разглядае санкцыі як крок да абвастрэння напружанасці з РФ, якая можа сарваць спадзяванні на спыненне агню ва Украіне. Аднак, як сцвярджаюць памочнікі Трампа, яго незадаволенасць Пуціным становіцца ўсё больш сур'ёзнай. З іх слоў, піша Reuters, пасля таго, як Масква ўзмацніла свае ўдары па Украіне, Дональд Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць увядзення новых санкцый.

Чыноўнікі ЗША падрыхтавалі новыя эканамічныя захады супраць РФ, у тым ліку банкаўскія і энэргетычныя. Адзін з варыянтаў, які падтрымліваецца некаторымі дарадцамі Трампа, гэта прыняцце законапраекта, унесенага сенатарамі Ліндсі Грэмам і Рычардам Блументалем, які прадугледжвае ўвядзенне 500-адсоткавага тарыфу на імпарт тавараў з краін, якія набываюць расейскую нафту.

Такі крок, на думку шэрагу дарадцаў прэзідэнта ЗША, дазволіў бы ўвесці адчувальныя санкцыі. Пры гэтым сам Трамп мог бы сказаць Пуціну, што рашэнне аб санкцыях выйшла за рамкі яго кантролю, захаваўшы магчымасць прамога дыялогу з Крамлём, піша агенцтва са спасылкай на чыноўніка, знаёмага з ходам дыскусій.

Гэты суразмоўца журналістаў, а таксама яшчэ адзін чалавек, знаёмы з сітуацыяй, распавялі, што ў Белым доме таксама лічаць, што для эфектыўнай санкцыйнай палітыкі неабходныя другасныя санкцыі - гэта значыць меры супраць дзяржаў, якія вядуць бізнэс з Расіяй, а не толькі супраць самой РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках