28 снежня 2025, Нядзеля, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла легендарная французская актрыса Брыжыт Бардо

10
Памерла легендарная французская актрыса Брыжыт Бардо
Брыжыт Бардо

Іконе сусветнага кіно было 91 год.

Пайшла з жыцця легенда французскага кіно і ікона моды Брыжыт Бардо. Актрысе было 91 год. Пра гэта паведамляе France24. Сумную навіну пацвердзілі прадстаўнікі фонду актрысы Brigitte Bardot Foundation.

Бардо атрымала міжнародную вядомасць дзякуючы фільму 1956 года «І стварыў Бог жанчыну», сцэнарыстам і рэжысёрам стужкі быў тагачасны муж Бардо Ражэ Вадзім. У пачатку 70-х Бардо абвясціла пра завяршэнне акцёрскай кар’еры і пачала ўсё больш актыўнічаць у палітычнай сферы.

«Фонд Брыжыт Бардо з глыбокім смуткам паведамляе пра смерць сваёй заснавальніцы і прэзідэнткі, мадам Брыжыт Бардо, сусветна вядомай актрысы і спявачкі, якая вырашыла пакінуць сваю прэстыжную кар’еру, каб прысвяціць сваё жыццё і энергію абароне жывёл і свайму фонду», — гаворыцца ў заяве, накіраванай агенцтву AFP, без указання даты смерці кіназоркі.

Бардо знялася больш чым у 50 фільмах за сваю кар’еру, перш чым стаць актывісткай па абароне правоў жывёл.

REUTERS
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках