21 снежня 2025, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі і Павел Трыпуць парадавалі беларусаў калядным канцэртам у Варшаве

Лявон Вольскі і Павел Трыпуць парадавалі беларусаў калядным канцэртам у Варшаве
Фота: Charter97.org

Музыкі стварылі цёплую атмасферу і асаблівую магію.

Вядомыя беларускія музыкі Лявон Вольскі і Павел Трыпуць правялі для беларусаў Варшавы калядны акустычны канцэрт. Ён адбыўся 20 снежня ў клубе Stand Up Lokal (вул. Наакоўскага, 16).

«Акустычны фармат, які нашы слухачы па ўсім свеце любяць за цёплую атмасферу і асаблівую магію. Дуэт з дзвюх гітар, спецыяльны калядны рэпертуар, які падорыць надзею і святочны настрой», — распавялі сайту Charter97.org арганізатары напярэдадні канцэрта.

Адну з песень разам з Лявонам Вольскім выканаў былы палітвязень Максім Знак.

Пяць гадоў таму Лявон Вольскі выканаў песню Максіма Знака «Лятучы галандзец» у знак падтрымкі, калі Максіма пасадзілі за краты. Учора ў Варшаве яны выканалі яе разам на адной сцэне.

Сайт Charter97.org публікуе фотарэпартаж з каляднага канцэрта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках