Якія стравы былі на калядным стале ў нашых продкаў
4- 18.12.2025, 21:49
- 3,780
І што яны азначалі?
У беларускай традыцыі калядны стол — гэта не проста набор выпадковых страў, а адлюстраванне ўсяго святочнага цыклу — ад абмежаванняў да дастатку. І, дарэчы, зусім не абавязкова, каб на ім было 12 страў, як прынята лічыць. Усё залежала ад рэгіёна і ад магчымасцяў сям’і.
– Каляды ідуць пасля вялікага посту, таму ежа ў гэты час вельмі моцна адрознівалася. Напрыклад, першая калядная вячэра (у католікаў 24 снежня, а ў праваслаўных – 6 студзеня) была поснай ды называлася «беднай» ці «галоднай Куццёй». Асноўнай стравай і была та самая Куцця – пярловая ці аўсяная каша без масла і малака. Але маглі быць і іншыя варыянты, галоўнае – зерне. Бо яно можа ляжаць вельмі доўга і захоўваць сваю сілу. Варанае зерне – гэта знак абнаўлення свету і новага жыцця” – распавядае smartpress.by загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна.

На наступны дзень, на Раство, пост заканчваўся, і стол станавіўся скорамным (з прадуктамі жывёльнага паходжання). Для сельскіх жыхароў мяса было асноўным сімвалам свята і дастатку.

– Пагэтаму святочны стол – гэта ў першую чаргу каўбаскі, шкварки, верашчаки і г. д. Але асаблівым прысмакам было парася, якое лічылася не проста ежай, а ахвярнай жывёлай. Яго гадавалі некалькі месцаў і запякалі дзеля таго, каб у Новым годзе шчасціла, – дапаўняе фалькларыстка.

Яшчэ адной важнай каляднай стравай былі бліны. Іх лічылі ежай не толькі для людзей, але і для прадстаўнікоў «таго свету». Прычым у шырокім сэнсе.
– Першы блін – не чалавеку. Яго клалі для нябожчыкаў, для Марозу, для птушак ці жывёл… Гэта таксама была такая ахвяра дзеля дабрабыту ды удзячнасць усяму наваколлю, – адзначае Таццяна Валодзіна.