У Беларусі адкрыюць незвычайны музей
1- 16.12.2025, 21:19
- 1,360
Ён будзе цікавым для аматараў закатак.
У Беларусі з'явіцца першы ў краіне Музей закатак. Пра запуск незвычайнага праекта паведамілі ў Instagram яго стваральнікі.
Новы музей запрацуе ў гарадскім пасёлку Радашковічы Мінскай вобласці. Ён размесціцца на тэрыторыі, дзе ўжо працуюць слімаковая ферма, «Альпака-парк» і папугайня.
Наведвальнікам абяцаюць расказаць пра традыцыі салення, квашання і марынавання.
Таксама гасцям пакажуць рэцэпты з розных рэгіёнаў краіны і, вядома, пачастуюць расолам.
Адкрыццё запланавана на 3 студзеня, паведамілі арганізатары.
У анонсе праекта пазначана, што акрамя экспазіцыі тут плануюць праводзіць дэгустацыі і іншыя гастранамічныя мерапрыемствы.