СБУ абвясціла ў вышук Філіпа Кіркорава
5- 16.12.2025, 19:32
- 5,406
У чым абвінавачваюць спевака-пуцініста?
СБУ абвясціла ў вышук спевака Філіпа Кіркорава — звесткі пра яго з’явіліся ў базе даных ведамства напрыканцы кастрычніка. У тым жа месяцы артысту прад’явілі абвінавачанні ў «неаднаразовым парушэнні парадку ўезду на тэрыторыю Украіны».
Звесткі пра вышук Кіркорава з’явіліся ў базе СБУ 30 кастрычніка, аднак інфармацыя пра гэта стала публічнай толькі цяпер. За некалькі дзён да гэтага паведамлялася, што СБУ завочна прад’явіла абвінавачанні спеваку з-за выступленняў у акупаваным Крыме і «ДНР». Яго абвінавацілі ў «неаднаразовым парушэнні парадку ўезду на тэрыторыю Украіны».
У 2024 годзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб пазбаўленні дзяржаўных узнагарод і званяў 34 чалавек. Сярод іх быў Філіп Кіркораў, якога пазбавілі звання Народнага артыста Украіны.