Усе квіткі на канцэрт Макса Коржа ў Бухарэсце разышліся менш чым за два тыдні
2- 11.12.2025, 22:01
- 1,012
Канцэрт адбудзецца на Нацыянальным стадыёне, які змяшчае 54 тысячы чалавек.
Усе квіткі на канцэрт беларускага выканаўцы Макса Коржа у Бухарэсце (Румынія) распрададзеныя. Адпаведная абвестка з'явілася 11 снежня ў Instagram музыканта.
Канцэрт, нагадаем, адбудзецца 23 мая на Нацыянальным стадыёне, які змяшчае 54 тысячы чалавек. Продаж квіткоў пачаўся 2 снежня.
«Дзякуй усім, хто падтрымаў ідэю канцэрта ў Бухарэсце. Можа, тады яшчэ адзін у Еўропе?» — пацікавіўся ў сваіх прыхільнікаў Макс Корж.
У каментарах карыстальнікі ідэю падтрымалі. Некаторыя прапанавалі музыканту падумаць пра тое, каб арганізаваць у Еўропе не адзін дадатковы канцэрт, а больш. У якасці магчымых лакацый прапаноўвалі Амстэрдам, Прагу, Германію.
«Проста ў глобус тыцні, мы ўсе прыедзем», — паабяцаў карыстальнік dukalisev.
Нагадаем, апошні канцэрт беларускага выканаўцы, які прайшоў 9 жніўня 2025 года на стадыёне PGE Narodowy ў Варшаве (Польшча), сабраў больш за 70 тысяч чалавек.