6 снежня 2025, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як нашы продкі занялі Крэмль і ВКЛ вярнула сабе Смаленск

2
Як нашы продкі занялі Крэмль і ВКЛ вярнула сабе Смаленск

Вярнуўшыся ў склад беларускай дзяржавы, смаляне надоўга захавалі еўрапейскую ідэнтычнасць.

З 1609 па 1618 год працягвалася вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам, падчас якой нашы войскі на два гады (з 1610 па 1612) займалі Маскоўскі Крэмль, нагадвае сайт history-belarus.by.

Адна з прычын вайны — барацьба караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы за шведскую карону. У 1600–1611 гадах Рэч Паспалітая вяла вайну са Швецыяй за эстонскія землі. Маскоўскі цар Васіль Шуйскі заключыў саюз са Швецыяй. Вялікі князь Літоўскі і кароль Польшчы Жыгімонт III Ваза ўступіў у вайну з Маскоўскім царствам.

У 1610 годзе маскоўскае войска было разгромлена арміяй Рэчы Паспалітай у бітве пад Клушынам, войскі ВКЛ і Кароны авалодалі Масквой і ўзялі ў палон Шуйскага.

Пасля звяржэння Васіля Шуйскага летам 1610 года маскоўскі ўрад (семібаяршчына) прызнаў Уладзіслава, старэйшага сына Жыгімонта III, маскоўскім царом і чаканіла манету ад імя «Уладзіслава Жыгімонтавіча». Уладзіслаў праваслаўя не прыняў, у Маскву не прыбыў і фармальна на царства не быў узведзены. Да 1634 г. ён працягваў карыстацца тытулам Вялікага князя Маскоўскага.

Адна з цэнтральных падзей гэтай вайны таксама стала вяртанне Смаленска ў склад беларускай дзяржавы.

13 чэрвеня 1611 года пасля 20-месячнай аблогі Смаленск быў вярнуты ў склад ВКЛ.

Як пісаў расійскі гісторык Л.Н. Энгельгард, «да XVIII стагоддзя смаленскае дваранства называла сябе шляхтай, смаленскія шляхцічы аддавалі перавагу чытаць польскія кнігі і браць сабе жонак з Польшчы (маюцца на ўвазе землі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў — агульнай дзяржавы палякаў і беларусаў). Пры імператрыцы Ганне Іаанаўне польскія кнігі на Смаленшчыне былі забароненыя, за валоданне імі білі бізуном і высылалі ў Сібір; забароненыя былі таксама шлюбы з полькамі; аднак смаляне жанчын з Расіі па-ранейшаму не бралі, аддаючы перавагу шлюбам у сваёй асяроддзі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках