5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астравецкім раёне лукашысты знішчылі помнік паўстанцам 1863 года

24
У Астравецкім раёне лукашысты знішчылі помнік паўстанцам 1863 года

На ім была надпіс: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна».

У вёсцы Слабадка Астравецкага раёна, што на пад'ездзе да памежнага пункта «Котлаўка — Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, ліквідавалі помнік паўстанцам 1863 года, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Помнік у выглядзе вялікага меча, напалову ўторкнутага ў зямлю, усталявалі ў 2013 годзе на прыватныя сродкі да 150-й гадавіны паўстання. На лязе меча была надпіс: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна», а таксама выявы каталіцкіх і праваслаўных крыжоў. Вакол меча былі раскіданыя пліты, якія ён быццам разбіваў. Цяпер засталіся толькі яны, зарослыя травой.

Аўтар помніка — Ігар Засімовіч. Калісьці ён так тлумачыў сэнс помніка і тое, што ў ім меч нагадвае крыж:

«У гэтым і была ідэя. Па-першае, тут крыж як памятны знак паўстання — трагічнай, але вельмі яскравай падзеі. А меч — гэта стары сімвал, які мае два прачытанні. Калі ён падняты — гэта заклік да барацьбы, дзеяння. Калі ж ён уторкнуты ў зямлю — гэта сімвал таго, што бітва скончаная, засталося падлічыць страты, пахаваць памерлых і памятаць пра іх».

З'яўленне помніка ў Слабадцы выклікала вострую рэакцыю ў шэрагу прарасійскіх актывістаў і рэсурсаў. Яны заяўлялі, што помнік усталяваны незаконна, і патрабавалі ад мясцовых уладаў яго знесці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках