На пляжы ў Аўстраліі знайшлі пасланне ў бутэльцы ад салдат Першай сусветнай вайны
- 29.10.2025, 21:24
- 6,798
Пасланне датуецца 1916 годам і належала двум салдатам.
Падчас прыборкі пляжу ў Уортон-Біч сям'я аўстралійкі Дэбры Браўн натрапіла на незвычайную знаходку — бутэльку з лістамі, якія, як высветлілася, былі напісаныя падчас Першай сусветнай вайны, піша UPI.
Пасланне датуецца 1916 годам і належала двум салдатам — Малкальму Аляксандру Нэвілу і Уільяму Кірку Харлі. Яны служылі разам і, відаць, адправілі бутэльку ў мора з раёна Вялікай Аўстралійскай затокі. З ліста вынікала, што Нэвіл родам з Уілкаватты, Паўднёвая Аўстралія. Пазней Браўн удалося знайсці яго нашчадкаў — унукавага пляменніка Гербі Нэвіла.
«Дзіўна, колькі ўсплыло праз больш як стагоддзе. Мы ведалі пра Малкальма з расказаў маёй цёткі, якой ужо 101 год», — распавёў сваяк аўтара ліста.
На жаль, Малкальм пал у баі ў Францыі ўсяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як напісаў гэты ліст. Браўн таксама змагла звязацца і з нашчадкамі Уільяма Харлі, які перажыў вайну і вярнуўся дадому.
«Мы ўсе ўзрушаныя. Адчуванне, нібыта дзед звярнуўся да нас праз час», — падзялілася эмоцыямі ўнучка Харлі.