Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім наборы
2- 7.08.2024, 18:37
- 7,430
Каго прызавуць.
Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве, паведаміла прэс-служба.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні — лістападзе 2024 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
«Прыняцце ўказа дасць магчымасць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па наборы грамадзян на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве», - паведамілі ў прэс-службе.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.