240 нелегалаў атакавалі польскую мяжу з Беларусі
18- 5.08.2024, 15:00
- 15,236
У палякаў ляцелі камяні і галлё.
Больш за 240 чалавек спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу 2-5 жніўня.
У пятніцу зафіксавана больш за 80 спроб нелегальнага перасячэння мяжы, у суботу - таксама больш за 80, у нядзелю - больш за 70, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Мігранты спрабавалі пераадолець рэкі Пшэўлака і Свіслач, а ў некаторых выпадках паводзілі сябе агрэсіўна, кідаючы ў польскія патрулі камяні і галінкі дрэў.