7 лiпеня 2025, панядзелак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец за грошы ўцёк ад мабілізацыі, а затым апынуўся ў войску РФ

11
Украінец за грошы ўцёк ад мабілізацыі, а затым апынуўся ў войску РФ

Давялося здавацца ў палон УСУ.

34-гадовы жыхар пасёлка Беразіно ў Адэскай вобласці Артур Ян уцёк ад мабілізацыі з Украіны, пасля чаго патрапіў у расейскае войска, піша gordonua.com.

Мужчына зазначыў, што баяўся ваяваць, таму ў 2023 годзе выехаў з Украіны транзітам праз Малдову на тэрыторыю Расеі, дзе пражывае ягоны брат. За незаконны выезд падчас ваеннага становішча ён заплаціў $6 тысяч.

Але да брата, як паведаміў мужчына, ён так і не даехаў, бо яны пасварыліся. Спачатку жыў у знаёмага ў Пскоўскай вобласці, аформіў расейскі пашпарт, а потым пераехаў да яго сына ў Ніжні Ноўгарад, дадаў ён.

Са слоў Яна, пасля таго, як стабільнай працы і жылля не стала, «на апошнія грошы» купіў алкаголь і «на нецвярозую галаву» прыняў пастанову падпісаць кантракт з расейскім войскам.

Усвядоміўшы, у якую сітуацыю патрапіў, ён паспрабаваў уцячы.

Як распавёў Ян, першая спроба была няўдалай - яго злавілі, а другая - прыйшлася на баявое заданне. Уначы ён адстаў ад расейскай групы і накіраваўся ў бок падкантрольнай Украіне тэрыторыі.

Пасля некалькіх дзён тулянняў ён убачыў украінскія пазіцыі, дзе здаўся ў палон.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках