13 снежня 2025, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты Расеі за час яе наступу на Харкаўшчыне склалі 20 тысячаў забітымі

3
Страты Расеі за час яе наступу на Харкаўшчыне склалі 20 тысячаў забітымі

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што страты расейскіх акупантаў забітымі за час іх наступу ў Харкаўскай вобласці ў 2024 годзе склалі блізу 20 тысячаў.

«Расея сапраўды пачала прарыў на Харкаў, яе мэтай была акупацыя горада, у якім жыве 1,5 мільёна чалавек… Але мы спынілі гэты наступ, іх наступ пацярпеў паразу, і гэта факт. Яны зайшлі, максімальны быў пункт паглыблення ад мяжы 10 кіламетраў, мы іх спынілі. Блізу 20 тысячаў чалавек іх загінулі. Гэтага ім каштавалі тыя вёскі. Так, сёлы, яны ў гэтай шэрай зоне, шэрая не таму, што мы вызначылі, што яна шэрая, ці расейцы. Не, яна проста абстрэльвалася, і там людзі былі вывезеныя загадзя», – заявіў Зяленскі ў інтэрв'ю ВВС, якое выйшла 21 ліпеня, каментуючы расейскі наступ у Харкаўскай вобласці.

Прэзідэнт Украіны таксама запэўніў, што, калі ўкраінскае войска атрымае ўкамплектаваныя рэзервы, яно адновіць становішча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках