Аддзел адукацыі Шчучынскага раёна выставіў на гандаль незвычайны лот
8- 21.07.2024, 16:22
- 8,924
Фотафакт.
Беларусы могуць набыць статую Уладзіміра Леніна, якая паказвае яго ў дзіцячым узросце. Такі лот з'явіўся на сайце Дзяржкамітэта маёмасці, піша Hrodna.life.
Статуя знаходзіцца ў аграгарадку Вялікае Мажэйкава ў Шчучынскім раёне. Раней гэты помнік стаяў на тэрыторыі дзіцячага сада – школы.
Прадавец – аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама. Кошт маленькага Леніна пакуль не абвешчаны.
