Расейскія прапагандысты «выбухнулі» ў жывым эфіры праз нязручнае пытанне
12- 21.07.2024, 15:29
- 20,444
Пытанне тычылася магчымасці «патрапіць у рай».
У маскоўскую студыю да расейскіх прапагандыстаў з радыё «Комсомольская правда» патэлефанаваў слухач, які ў жывым эфіры задаў пытанне аб тым, ці здолеюць расейцы патрапіць у рай пасля ўдару па дзіцячай лякарні «Ахматдзет» і знішчэнні ўкраінскіх гарадоў, уключаючы Марыупаль і Аўдзееўку.
Пачуўшы «няёмкае пытанне» аб дзеяннях расейскіх акупантаў, вядоўцы ў адказ сталі абражаць мужчыну.
На фрагмент эфіру звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, са слоў якога расейцаў у момант пачынае калаціць, як толькі няёмкая для іх праўда аб вайне прарываецца ў эфір.
У расСМІ старанна хаваюць інфармацыю аб бязлітасных бамбаваннях гарадоў Украіны, бо расейцам праўдзівая інфармацыя аб войску РФ непрыемная і паказвае, што УС РФ дзейнічаюць як вайсковыя злачынцы.
«Як іх смешна трасе, як толькі ў эфір прарываецца праўда не паводле сцэнару. І нядзіўна, бо больш крыць няма чым. Якімі аргументамі можна апраўдаць варварскае знішчэнне цэлых гарадоў Данбаса? Толькі шызафрэнік можа ўважаць гэтае «вызваленнем» нармальным і правільным», - падкрэслівае Казанскі.